01/10/2025
У суботу мы прынялі ўдзел у святкаванні 25-годдзя Bractwo Historyczne Winland , а ўжо ў нядзелю мы разам з Wikingowie Floty Jarmeryka II выйшлі на ладдзе ў паход. Вялікі дзякуй абедзьвум дружынам, за добрую кампанію і магчымасць так добра бавіць час . Ну і троху фота )
04/08/2025
Толькі вярнуліся з фестываля ў Воліне. Эмоцый вельмі шмат , але спачатку трэба падзякаваць )) Дзякуй Bractwo Historyczne Winland за тое што ўзялі нас з сабою на фестываль, дзякуй Makar Babenko за тое, што дапамог з месцам для лагера і цалкам увесь час фестываля дапамагаў нам вырашаць розныя пытанні. Дзякуй Eugeniusz Genek Lipski за магчымасць паплаваць на лодцы. Ну і галоўны дзякуй тым беларусам, хто быў увесь фестываль побач .