Мара Фіт

Мара Фіт

Share

Студия культурного фитнеса в Минске:
СТРЕТЧИНГ
ПИЛАТЕ?

ДОГОВОР ПУБЛИЧНОЙ ОФЕРТЫ НА ОКАЗАНИЕ ФИЗКУЛЬТУРНО-ОЗДОРОВИТЕЛЬНЫХ УСЛУГ



Настоящий Договор публичной оферты (далее по тексту – Договор) определяет порядок предоставления физкультурно-оздоровительных услуг, а также взаимные права, обязанности и порядок взаимоотношений между Обществом с ограниченной ответственностью "МАРА ФИТ" в лице директора Савко Светланы Николаевны, действующей на основании У

01/04/2024

Дарагiя сябры! Афiцыйна паведамляем, што наша студыя зачынена, а прадпрыемства лiквiдуецца. Дзякуем, што былi з намi!

31/08/2023

А мы развітваемся з гэтым летам прыгожа: трыканасана + танцор.

Каб не ўляцець у восеньскую дэпрэсію (здараецца, чаго ўж там) – трэба практыкаваць ёгу рэгулярна. Тады міне нас і зімовая дэпрэсія 😉

Падыходзім да жыцця з любоўю і гумарам, падтрымліваем роднае, не шукаем кліентаў – збіраем сяброў. І, вядома, добрыя кнігі.

У нашай студыі лёгка і прыемна душы, а цела атрымае сваю порцыю нагрузкі. Чакаем анлайн і афлайн, індывідуальна і ў групах.

Расклад у сторыс, запіс у +375 44 703 25 18

15/08/2023

Парны фітнес? Пэўна, вы бачылі гэтыя класныя фігуры, калі ён (такі моцны і прыгожы) трымае яе (такую лёгкую і гнуткую) на далоні выцягнутай рукі😍
А сам стаіць на адной назе ў врікшасане. Ну ці яшчэ якая прыгажосць, мала прыдатная да рэальнага жыцця ў звычайнай студыі фітнеса 😉

Сябры, усе любяць прывабныя  здымачкі, але за тымі фота – гады практыкі. Гэта добра, калі ёсць да чаго імкнуцца, але вось так  «з лёту» не атрымаецца ані ў шпагат сесці, ані інстаграмнага печыва наляпіць 😁

Будзьма рэалістамі, час няпросты, але крок за крокам да сваёй мары. Разам з Марай 💪

Трэніруем анлайн і афлайн, у групах і індывідуальна. На роднай мове ❤️

P.S. Няхай практыкаванне на здымку будзе мець назву як у той песні  «бясконца…».

26/07/2023

Чаму котачкі заўсёды з такой прыемнасцю  пацягваюцца пасля сну?

А памятаеце практыкаванне для спіны – котка? Маюць рацыю пухнатыя 😁

Людзі не імкнуцца да такіх гіперамплітуд, нам дастаткова, каб хрыбетнік быў мабільны. І здаровы.

Некалькі даволі простых практыкаванняў вы можаце выконваць дома:

♦️Нахілы з выцягнутай рукой (як на гэтым здымку з ананасамі, няхай гэта будзе варыянт русалкі)

♦️класічны roll down з пілатеса

♦️варыяцыі добрая\злая котка (прагін і выгін спіны ў каленна-кісцявым упоры)

☝️А вось з практыкаваннем «лебедзь» ці “нырок лебедзя” будзьце  ўважлівыя! Не кожная птушка зробіць яго ладна 😉

Прыходзьце – навучымся.
Працуем па раскладзе ў сторыс. Анлайн і афлайн, індывідуальна і ў групах. На роднай мове і ў прыгожым асяроддзі. Запіс праз паведамленні і ТУТ: 8 044 703 25 18

16/07/2023

Вось і падаспела «Нядзельная чытанка з Марай». Здаецца - лета ж! Гартаем кнігі з лёгкімі вокладкамі светлых колераў, «Віно з дзьмухаўцоў» і ўсялякае такое. Але ж дакладна – «Шкляная лялька» адгукнецца вам адпаведнымі ўспамінамі.

Хіба вы толькі не ездзілі на летнікі. Дык, можа, у вёсках ці на лецішчах збіраліся сябрамі – і гайда байкі распавядаць. Пажадана – страшныя, каб да дзіцячых дрыжыкаў.

Па праўдзе, дрыжыкі хапаюць не толькі дзяцей, а то і дарослых. Пэўна, нейкім чынам падсвядомае паслужліва выцягвае тыя пачуцці недаверлівага страху, калі маці табе соты раз кажа, што «чорная рука – выдумка». А ты на ўсялякі выпадак не выключаеш святло на ноч.

Гісторыі ў кнізе – знаёмыя, ну няўжо не адгукнуцца вам фіранкі-забойцы, сіні чалавечак ці званковая дама? Крыху апрацаваныя, «асучасненыя»планшэтамі і мабільнікамі, але ўсё тыя ж: расказаныя наіўнай дзіцячай мовай, але не згубіўшыя сваёй здольнасці напужаць. Асабліва тых, у каго ўяўленне працуе «дай Божа!». Таму і 18 +

Гісторыя «Шкляная лялька» – злавесная, выклікае своеасаблівы дысананс. Калі тэарэтычна прыгожае (вядома ж, штучны выраб) можа стацца жорсткім і нарабіць шкоды. Калі ты не заўважаеш маленькіх падказак – чакай бяды. І мы таксама знайшлі падказкі:

♦️ нельга купляць цацкі са злоснымі вачыма
♦️калі ў тваім горадзе чорны чалавек – вымкні тэлевізар
♦️штогод Белы рыцар перамагае Чорнага

P.S. А чаго вы баялiся ў дзяцiнстве? Якi гарадскi фальклор памятаеце?

06/07/2023

Ёга - гэта проціяддзе ад вар'яцкага жыцця. Так калiсьцi сказаў “Englishman in New York” Стынг.

А мы - цалкам згодныя! Трэнiруемся i развiваемся гэтым летам, сябры! Дзе б вы нi былi: будзьма разам 💪 Анлайн i афлайн, расклад у сторыс.

А ведаеце, што можна вырасцiць ананас у сваёй кватэры? Усе атрымаецца: раней цi пазней, але - дакладна 👌

24/06/2023

Якое лета сябры, якое лета... Дыхайце, пажадана - свежым i вольным паветрам 😘 Шукайце ёгу ў раскладзе, працуем анлайн i афлайн.

16/06/2023

А якая ваша шавасана? У нас – яскравая, летняя, натхняльная, поўная жыцця і мар. Як найменей – на гэтым здымку☀️🍊

Сапраўды шавасана бывае розная. Нехта можа ўтаймаваць прану і пазбавіцца думак увогуле. Адчуваць толькі цела, але не яго цяжар, а прыемную бязважкасць. Аднак… Здараецца, што схаваная напружанасць, якую са ўсёй моцы закопваў розум, не адпускае. Немагчыма цалкам адчуць расслабленне, адпусціць заціснутыя плечы, выгнаць камяк з горла. І гэта таксама частка вашага шляху ў практыцы асаны.

«Поза мерцвяка» – гучыць так сабе, але то ёсць стан поўнага супакою. І ў ім прыемна і лёгка лунаць дзесьці далёка ад сваіх клопатаў (куды бегчы пасля трэніроўкі і ці зварыла я боршч як «сапраўдная» жанчына)🤫.

Чаго не трэба рабіць у шавасане:

♦️Ляжаць у некамфортнай позе з цяглічнымі заціскамі. Нязручна на спіне? Дык павярніцеся на бок, падкладзіце маленькі ручнік пад паясніцу. Зрабіце сабе ўтульнае становішча

♦️Вяртацца ў думках да пытанняў працы, справаздач і г.д. Фокус у тым, што фізічна больш складаныя асаны патрабуюць канцэнтрацыі. Няма магчымасці нешта там падлічваць і трымаць раўнавагу ў балансах. А тут цела расслабілася, і думкі зноў наляцелі. Засяродзьце ўвагу на дыханні

♦️Сачыць за асяроддзем і людзьмі ў ім. Ці заплюшчыў сусед вочы? А трэнер няўжо не па лістку чытае свае мантры? Вы ў супакоі. Вас нішто не цікавіць

♦️Рэзка ўставаць, паварочвацца, сядаць. Выхад з шавасаны павольны і мяккі.

Што пажадана? На заканчэнне практыкі ўявіце нешта цёплае, утульнае, пяшчотнае ❤️

А калі вы – жорсткі рэаліст 🧐, што прадказальна ў сённяшнім сусвеце, проста дайце адпачынак цягліцам. Няхай  «поза мерцвяка» будзе для вас звычайнай замінкай трэніроўкі.

P.S. Пакуль вы не прышлі да нас 😉

Шануем сапраўднае, падтрымліваем роднае і марым пра лепшае. Калі вам адгукаецца – запрашаем, даражэнькія!

09/06/2023

Летняй лёгкасцi вам, сябры! У думках, у рухах, у целе 😉

Стрэтчынг летам заўсёды больш прыемны i мяккi, шпагаты самi цягнуцца, толькi паспявай кубы падкладваць!

Дарэчы, такiя зручныя дапаможнiкi выкарыстоўваем у практыкаваннях на гнуткасць. Ёга-блокi - унiверсальная крутая рэч, якую можна набыць дзе заўгодна! Таму не падтрымлiваем прапановы замянiць куб стосiкам кнiг. Блюзнерства крыху ☝️

У нашай студыi ўсё на сваiх месцах: кнiгi ў рукi - i чытаем, блокi пад ногi - i атрымлiваем асалоду ад расцяжкi. Запрашаем, даражэнькiя 🤗

Актуальны расклад у сторыс. Заняткi на беларускай цi рускай мове. Анлайн i афлайн, iндывiдуальна i ў групах.

Падтрымлiвай роднае, гнi сваю лiнiю ў правiльным асяроддзi 💪

Запiс +375 447 03 25 18

18/05/2023

Памятаеце сябе ў дзяцінстве? Хуткія, вяртлявыя, гаманлівыя і бясстрашныя? 😜

Тады не вучыліся стаяць на руках ды галовах, бо такая няхітрая справа ладзілася на «два-тры». Неяк натуральна і без падрыхтовак.☝️

Безумоўна, пластычнасць дзіцячая і дарослая – зусім розныя рэчы. Але нашае цела мае такі патэнцыял, што ого-го. З рыгіднасцю думак і поглядаў справа іншая. Здараецца, што і больш складаная…

Таму развіваем усё гарманічна, і цела і мозг. Вывучаем новае, падтрымліваем роднае, рухаемся прыгожа і ў добрым гуморы. Нягледзячы на ўсе абставіны, гнём сваю лінію, спадарства!

P.S. І няхай усё ладзіцца з дзіцячай лёгкасцю!

Ёга, стрэтчынг, пілатэс на беларускай мове кожны дзень. Анлайн і афлайн, у групах і індывідуальна. Папярэдні запіс у дырэкт ці тут +375 447 03 25 18

Трэніровак для дзяцей не ладзім, але шчыра запрашаем у кампанію для бацькоў. Як там кажуць «на ўласным прыкладзе». Дык хто ў вас паказвае прыклад выдатнай бярозкі: дзеткі ці дарослыя?😉

11/05/2023

І зноў пра цвікі…💪

У няпросты час жывём. Сябры, хто стрэсаваў, хваляваўся, адчуваў напружанне, заняпад у думках і ў целе ў гэтым месяцы? А на гэтым тыдні? А, мо, і сёння злавілі нешта з пералічанага?

Цвікі – таксама пра стрэс. Але стрэс пазітыўны (эустрэс). Як ладзiм занятак з цвікамі ў нашай студыі? Разам з псіхолагам праходзім шлях адэкватнага пражывання стрэсаў. Удакладняем запыт кліента. З дапамогай метафарычных картак ствараем малюнак, як дапамагчы сабе ў складанай сітуацыі. Пасля хвілінка (куды ж без яе 😉) фізічных практыкаванняў, часцей за ўсё – асаны. І пасля робім першы крок на цвікі.

Гэты крок вельмі розны ў кожнага. Можа быць балючы, а можа быць да смешнага «як камарык казытнуў». Можа быць натхняльны, а можа і пераважны. Але свой – уласны – крок на шляху да чагосьці іншага.

І крыху дофамінаў напрыканцы 😂

Занятак індывідуальны, 60 хвілін, кошт – 55 рублёў. Запіс +375 447 03 25 18

#фитнесминск #беларускаямова #белорусскийязык #пилатесминск #йогаминск #стретчингминск #тренерминск #здоровьеспины #тренировки #растяжкаминск #фитнесзеленыйлуг #массажминск #развитие #мова #гвоздестояниеминск #садхуминск

Want your business to be the top-listed Gym/sports Facility in Minsk?

Click here to claim your Sponsored Listing.

Location

Telephone

Website

Address


Melezha, 1/308
Minsk

Opening Hours

Monday 09:00 - 21:00
Tuesday 09:00 - 21:00
Wednesday 09:00 - 21:00
Thursday 09:00 - 21:00
Friday 09:00 - 21:00
Saturday 10:00 - 13:30
Sunday 10:00 - 13:30