BSSF/Belarusian Sport Solidarity Foundation

BSSF/Belarusian Sport Solidarity Foundation

Share

The main goal of the BSSF is to protect the rights of athletes against discrimination and promote human rights, freedom and democratic values through sport.

The BSSF provides financial, organizational and legal support to athletes and sports specialists. Вы можаце падтрымаць працу фонду праз вашыя ахвяраванні:

❗️Дапамагчы можна праз старонку фонду: https://bssf.eu/donate/

❗️PayPal: [email protected]

04/06/2026

⚽️✊ На чэмпіянаце свету па футболе ўводзяць спецыяльны жэст для барацьбы з расізмам.

На чэмпіянаце свету па футболе будзе дзейнічаць новы механізм барацьбы з расізмам на трыбунах і на полі. Пра гэта паведаміў вядомы брытанскі журналіст Генры Вінтэр.

Паводле новага пратаколу ФІФА, футбалісты змогуць звярнуць увагу арбітра на праявы расізму, скрыжаваўшы рукі на грудзях.

Убачыўшы гэты жэст, суддзя будзе абавязаны запусціць спецыяльную трохэтапную працэдуру ў рамках кампаніі ФІФА «No Racism».

📌 Першы інцыдэнт — матч прыпыняецца.
📌 Калі расісцкія абразы працягваюцца — абвяшчаецца 15-хвілінны перапынак, а каманды пакідаюць поле.
📌 У выпадку трэцяга інцыдэнту сустрэча будзе датэрмінова спыненая.

У ФІФА адзначаюць, што новая сістэма павінна зрабіць барацьбу з дыскрымінацыяй больш зразумелай і эфектыўнай, а таксама даць самім футбалістам дадатковы інструмент для абароны сваіх правоў.

Тэма расізму застаецца адной з найбольш вострых у сусветным футболе. У апошнія гады гучныя інцыдэнты адбываліся ў нацыянальных чэмпіянатах Іспаніі, Італіі, Англіі і іншых краін. Асаблівую ўвагу праблеме прыцягнулі выпадкі расісцкіх абразаў у адрас бразільскага форварда Вінісіуса Жуніёра, пасля якіх ФІФА і канфедэрацыі ўзмацнілі антыдыскрымінацыйныя меры.

🏆 Чэмпіянат свету пройдзе гэтым летам у ЗША, Канадзе і Мексіцы і стане першым мундыялем у гісторыі з удзелам 48 нацыянальных зборных.

02/06/2026

Міжнародная федэрацыя фехтавання (FIE) прыняла рашэнне адмяніць усе абмежаванні ў дачыненні да спартсменаў з Беларусі і Расіі.

Пачынаючы з чэмпіянату свету сярод дарослых 2026 года, які пройдзе ў ліпені ў Ганконгу, беларускія фехтавальшчыкі змогуць удзельнічаць ва ўсіх індывідуальных і камандных спаборніцтвах пад нацыянальным сцягам і гімнам.

У афіцыйнай заяве FIE адзначаецца:

«Гэтае рашэнне адлюстроўвае прыхільнасць FIE фундаментальным прынцыпам Алімпійскай хартыі, уключаючы недыскрымінацыю, роўнае стаўленне і ўніверсальнасць спорту, а таксама мэтам і прынцыпам, замацаваным у Статуце FIE».

Рашэнне датычыцца ўсіх трох алімпійскіх відаў фехтавання — рапіры, шпагі і шаблі, а таксама як асабістых, так і камандных турніраў.

Нагадаем, што пасля 2022 года беларускія фехтавальшчыкі былі адхілены ад міжнародных стартаў, а пазней маглі ўдзельнічаць толькі ў нейтральным статусе. За гэты час шэраг вядучых беларускіх атлетаў прапусцілі чэмпіянаты свету, Еўропы і важныя алімпійскія кваліфікацыі.

Рашэнне FIE працягвае агульную тэндэнцыю апошніх месяцаў. Раней абмежаванні былі знятыя або істотна змякчаныя ў гімнастыцы, валейболе, сучасным пяцібор’і, водных відах спорту, танцавальным спорце і шэрагу іншых дысцыплін.

Такім чынам, беларускі спорт працягвае паступова вяртацца на міжнародную арэну ўжо не толькі ў нейтральным статусе, але і з правам выступаць пад нацыянальнай сімволікай.

02/06/2026

🏅 Спартыўныя санкцыі і Беларусь: дыскусія працягваецца.

Нямецкае выданне Deutsche Welle апублікавала вялікі матэрыял пра рашэнне МАК зняць абмежаванні з беларускіх спартсменаў і яго наступствы для беларускага спорту.

У матэрыяле прадстаўлены пазіцыі выканаўчага дырэктара Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці Аляксандра Апейкіна і кіраўніка НАУ Паўла Латушкі.

На думку Апейкіна, галоўны вынік рашэння — тое, што МАК упершыню выразна аддзяліў Беларусь ад Расіі ў пытанні спартыўных санкцый.

«Гэта падкрэслівае спартыўны суверэнітэт Беларусі і адкрывае магчымасці для вяртання беларускіх спартсменаў і асабліва дзяцей на міжнародную арэну», — адзначае кіраўнік BSSF.

Разам з тым у BSSF лічаць, што пры прыняцці рашэння былі недастаткова ўлічаныя інтарэсы сотняў беларускіх спартсменаў, якія вымушана пакінулі краіну пасля 2020 года, а таксама інтарэсы ўкраінскага спорту як найбольш пацярпелага боку.

У сваю чаргу Павел Латушка крытыкуе рашэнне МАК і звяртае ўвагу на тое, што многія пытанні, звязаныя з рэпрэсіямі супраць беларускіх спартсменаў і незалежнасцю спартыўных інстытутаў у Беларусі, застаюцца без адказу.

У любым выпадку апошнія рашэнні міжнародных федэрацый паказваюць, што працэс вяртання Беларусі ў сусветны спорт ужо пачаўся. І сёння асабліва важна, каб у гэтым працэсе былі пачутыя ўсе беларускія спартсмены — як унутры краіны, так і за яе межамі.

📎 Спасылка на матэрыял Deutsche Welle:
https://www.dw.com/ru/belorusy-snova-v-bolsom-sporte-pod-svoim-flagom-s-kogo-snaty-sankcii/a-77317169

01/06/2026

🏆🇺🇦 Яраслава Магучых заваявала золата на этапе Дыяментавай Лігі ў Рабаце.

Украінская скакуха ў вышыню Яраслава Магучых стала пераможцай этапу Дыяментавай Лігі ў мараканскім Рабаце.

Для перамогі дзейнай сусветнай рэкардсменцы хапіла выніку 1,97 м, які яна пераадолела з другой спробы. Гэты старт стаў для Магучых першым на адкрытым паветры ў летнім сезоне 2026 года.

🥇 Перамога ў Рабаце стала ўжо пятай запар для ўкраінкі ў 2026 годзе, што пацвярджае яе статус адной з галоўных зорак сусветнай лёгкай атлетыкі.

Яшчэ адна прадстаўніца Украіны, Юлія Ляўчанка, паказала вынік 1,91 м і заняла чацвёртае месца.

Беларуская спартсменка Марыя Жодзік, якая прадстаўляе Польшчу, пераадолела вышыню 1,88 м і заняла сёмае месца. Для Жодзік гэта стаў адзін з першых буйных міжнародных стартаў летняга сезону пасля паспяховых выступленняў у зімовай частцы года.

Нагадаем, што Яраслава Магучых з'яўляецца:
🏅 алімпійскай чэмпіёнкай;
🏅 чэмпіёнкай свету;
🏅 шматразовай пераможцай Дыяментнай лігі;
🏅 уладальніцай сусветнага рэкорду ў скачках у вышыню — 2,10 м, які быў усталяваны ў 2024 годзе і перасягнуў легендарнае дасягненне Стэфкі Кастадзінавай, што трымалася амаль 37 гадоў.

Этап у Рабаце стаў чацвёртым этапам Дыяментнай лігі сезона-2026 і сабраў наймацнейшых лёгкаатлетаў свету. Для Магучых гэты турнір стаў важным этапам падрыхтоўкі да галоўных стартаў сезону — чэмпіянату Еўропы і фіналу Дыяментнай лігі.

👏 Віншуем Яраславу з чарговай яркай перамогай, а Марыі Жодзік жадаем паспяховага працягу сезона!

01/06/2026

🤾‍♂️🔥 Арцём Каралёк прызнаны найлепшым лінейным чэмпіянату Польшчы.

Беларускі гандбаліст Арцём Каралёк увайшоў у сімвалічную зборную польскай Суперлігі па выніках сезона 2025/26 і быў прызнаны найлепшым лінейным турніру.

30-гадовы выхаванец гродзенскага гандбола правёў чарговы моцны сезон у складзе «Індастрыі Кельцы», дапамогшы камандзе заваяваць чарговае золата нацыянальнага чэмпіянату. Пры гэтым Каралёк стаў адзіным прадстаўніком чэмпіёнскіх «Кельцаў», які трапіў у каманду сезона.

На працягу апошніх гадоў беларус застаецца адным з лідараў польскага клуба і рэгулярна ўваходзіць у лік найлепшых гульцоў на сваёй пазіцыі ў Еўропе. У складзе «Кельцаў» ён неаднаразова выйграваў чэмпіянат Польшчы, Кубак краіны, а таксама выступаў у фіналах і паўфіналах Лігі чэмпіёнаў EHF.

🥳 Пасля афіцыйнага афармлення чэмпіёнства Каралёк разам з партнёрамі па камандзе прыняў удзел у святочным парадзе на вуліцах Кельцаў. Тысячы заўзятараў выйшлі павіншаваць гандбалістаў з чарговым тытулам.

Арцём Каралёк выступае за «Кельцы» з 2019 года і за гэты час стаў адным з самых пазнавальных беларускіх гандбалістаў у Еўропе. Ён таксама шмат гадоў з'яўляецца ключавым гульцом нацыянальнай зборнай Беларусі, за якую правёў больш за 100 матчаў.

👏 Віншуем Арцёма з чарговым індывідуальным прызнаннем і паспяховым сезонам!

28/05/2026

🏒🌍 Зборныя Беларусі вяртаюцца на чэмпіянаты свету IIHF.

Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) прыняла рашэнне дапусціць беларускія юніёрскія зборныя да ўдзелу ў чэмпіянатах свету ў сезоне 2026/2027.

Паводле рашэння IIHF, ужо ў сезоне 2026/2027 на міжнародную арэну вернецца:
- мужчынская юніёрская зборная Беларусі (U18),
- жаночая юніёрская зборная,
- жаночая нацыянальная зборная Беларусі.

Чэмпіянат свету сярод юніёраў (U18), у якім прыме ўдзел беларуская каманда, пройдзе ў ЗША з 22 красавіка па 2 мая 2027 года.

Нагадаем, беларускія хакейныя зборныя былі адхілены ад міжнародных спаборніцтваў у 2022 годзе пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне. У выніку Беларусь прапусціла некалькі чэмпіянатаў свету, а таксама страціла магчымасць удзелу ў частцы міжнародных турніраў і алімпійскіх кваліфікацый.

Апошнія рашэнні IIHF працягваюць агульную тэндэнцыю міжнароднага спорту, у рамках якой шэраг федэрацый паступова змякчаюць або цалкам здымаюць абмежаванні ў адносінах да беларускіх атлетаў і каманд.

Раней аналагічныя рашэнні ўжо былі прынятыя ў валейболе, гімнастыцы, водных відах спорту, сучасным пяцібор’і і шэрагу іншых дысцыплін.

28/05/2026

🎓 FISU дапусціла беларускіх спартсменаў да міжнародных турніраў.

Міжнародная федэрацыя ўніверсітэцкага спорту (FISU) прыняла рашэнне дапусціць беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў міжнародных студэнцкіх турнірах пад нацыянальным сцягам і гімнам.

Рашэнне ўжо ўступіла ў сілу і дзейнічае неадкладна.

Такім чынам, беларускія студэнцкія зборныя і атлеты змогуць паўнавартасна прадстаўляць сваю краіну на міжнародных спаборніцтвах пад эгідай FISU, уключаючы:
— Сусветныя ўніверсіяды;
— чэмпіянаты свету сярод студэнтаў;
— кантынентальныя студэнцкія турніры.

FISU стала яшчэ адной міжнароднай арганізацыяй, якая фактычна вяртае беларускі спорт да паўнавартаснага міжнароднага ўдзелу пасля абмежаванняў, уведзеных у 2022 годзе.

Нагадаем, Міжнародная федэрацыя ўніверсітэцкага спорту аб’ядноўвае студэнцкі спорт у больш чым 170 краінах свету і праводзіць адны з найбуйнейшых мультыспартыўных спаборніцтваў пасля Алімпійскіх гульняў.

Апошнія месяцы паказваюць выразную тэндэнцыю да паступовага змякчэння міжнародных абмежаванняў у адносінах да беларускіх атлетаў. Раней падобныя рашэнні ўжо былі прынятыя ў гімнастыцы, водных відах спорту, валейболе, сучасным пяцібор’і і іншых дысцыплінах.

Рашэнне FISU мае асаблівае значэнне яшчэ і таму, што студэнцкі спорт традыцыйна лічыцца адной з галоўных платформаў для развіцця маладых атлетаў і будучых удзельнікаў Алімпійскіх гульняў.

25/05/2026

🤸‍♀️ Еўрапейская гімнастыка таксама зняла ўсе абмежаванні для беларускіх спартсменаў.

Услед за Міжнароднай федэрацыяй гімнастыкі (FIG) Выканаўчы камітэт European Gymnastics прыняў рашэнне зняць усе абмежаванні ў дачыненні да беларускіх і расійскіх спартсменаў.

Рашэнне ўжо ўступіла ў сілу і распаўсюджваецца на ўсе пяць гімнастычных дысцыплін:

✅ спартыўная гімнастыка;
✅ мастацкая гімнастыка;
✅ скачкі на батуце;
✅ спартыўная акрабатыка;
✅ спартыўная аэробіка.

Гэта азначае, што беларускія спартсмены зноў атрымаюць магчымасць выступаць без абмежаванняў, пад нацыянальным сцягам і гімнам.

Першым буйным міжнародным стартам пасля прыняцця рашэння стане чэмпіянат Еўропы па мастацкай гімнастыцы ў Варне (Балгарыя), які пройдзе 27–31 мая.

У індывідуальных спаборніцтвах Беларусь прадставяць:
- Аліна Гарнасько
- Дар’я Верэніч
- Ніколь Леута
- Кіра Бабкевіч
- Ксенія Бандарэнка
- Маргарыта Журовіч

У групавых практыкаваннях выступяць:
- Паліна Аляксандрава
- Сафія Барысевіч
- Валерыя Мальковіч
- Ганна Шакун
- Кір’яна Шаўцова
- Таісія Ерчак

Апошнія тыдні паказваюць выразную тэндэнцыю: міжнародныя спартыўныя арганізацыі ўсё часцей пераглядаюць ранейшыя абмежаванні ў дачыненні да беларускіх атлетаў. Раней падобныя рашэнні былі прынятыя ў водных відах спорту, сучасным пяцібор’і, валейболе і шэрагу іншых дысцыплін.

Паступовае вяртанне беларускіх спартсменаў на міжнародную арэну працягваецца.

22/05/2026

Сусветная федэрацыя танцавальнага спорту (WDSF) прыняла рашэнне поўнасцю зняць абмежаванні ў дачыненні да беларускіх спартсменаў. Такім чынам, прадстаўнікі Беларусі змогуць вярнуцца да паўнавартаснага ўдзелу ў міжнародных турнірах пад эгідай арганізацыі.

Паводле апублікаванай інфармацыі, беларускія пары і каманды змогуць зноў выступаць пад нацыянальным сцягам і гімнам, а беларускія трэнеры і суддзі атрымаюць магчымасць паўнавартасна ўдзельнічаць у міжнароднай дзейнасці.

Рашэнне таксама адкрывае магчымасць для:
- удзелу юніёраў і моладзі ў чэмпіянатах Еўропы і свету;
- вяртання беларускіх суддзяў у міжнародныя судзейскія брыгады;
- аднаўлення прафесійных і адукацыйных кантактаў паміж трэнерамі і міжнароднай супольнасцю.

У Беларускім фондзе спартыўнай салідарнасці адзначаюць, што гэтае рашэнне працягвае агульную тэндэнцыю апошніх месяцаў — міжнародныя федэрацыі паступова пераглядаюць ранейшыя абмежаванні для беларускіх атлетаў і нацыянальных каманд.

Асобна адзначым, што зніклы без звестак міжнародны каардынатар Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці Анатоль Котаў раней узначальваў Беларускі альянс танцавальнага спорту, а таксама на момант свайго знікнення ўваходзіў у Камісію па этыцы Сусветнай федэрацыі танцавальнага спорту (WDSF).

Нагадаем, Анатоль Котаў знік без звестак у Турцыі. Яго лёс дагэтуль застаецца невядомым.

18/05/2026

🤸 World Gymnastics зняла ўсе абмежаванні для прадстаўнікоў зборнай Беларусі.

Міжнародная федэрацыя гімнастыкі (FIG / World Gymnastics) прыняла рашэнне зняць усе абмежаванні на ўдзел прадстаўнікоў зборнай Беларусі ва ўсіх гімнастычных дысцыплінах.

Такім чынам, беларускія спартсмены змогуць вярнуцца да паўнавартаснага ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах пад эгідай FIG у:
— спартыўнай гімнастыцы;
— мастацкай гімнастыцы;
— скачках на батуце;
— акрабатычнай гімнастыцы;
— аэробіцы;
— паркур-дисцыплінах.

Паводле інфармацыі міжнароднай федэрацыі, рашэнне прынята на фоне агульнага перагляду абмежаванняў у адносінах да беларускіх атлетаў пасля апошніх рэкамендацый Міжнароднага алімпійскага камітэта.

FIG адзначае, што беларускія спартсмены атрымаюць магчымасць удзельнічаць у міжнародных стартах, этапах Кубка свету, чэмпіянатах свету і кваліфікацыйных турнірах да Алімпійскіх гульняў.

Асобна падкрэсліваецца, што рашэнне распаўсюджваецца на ўсе ўзроставыя катэгорыі, уключаючы юніёрскія і моладзевыя спаборніцтвы.

Нагадаем, пасля 2022 года беларускія гімнасты былі адхілены ад большасці міжнародных турніраў або маглі выступаць толькі ў абмежаваным нейтральным статусе. За гэты час шэраг вядучых беларускіх атлетаў прапусцілі чэмпіянаты свету, Еўропы і алімпійскія кваліфікацыі.

Апошнія рашэнні FIG працягваюць агульную тэндэнцыю ў міжнародным спорце, дзе ўсё больш федэрацый вяртаюць беларускіх атлетаў і каманды да паўнавартаснага ўдзелу ў спаборніцтвах.

Раней аналагічныя рашэнні ўжо былі прынятыя ў валейболе, сучасным пяцібор’і, водных відах спорту і шэрагу іншых дысцыплін.

Want your business to be the top-listed Gym/sports Facility in Tallinn?

Click here to claim your Sponsored Listing.

Location

Address


Aru 21
Tallinn
10111