Apora

Apora

Share

Аб'яднанне беларусаў, якія жывуць на тэрыторыі Літвы.

16/06/2026

🩺 Беларусы ў Польшчы: не адкладайце здароўе на потым!

Калі вы знаходзіцеся ў працэдуры міжнароднай абароны або маеце часовую абарону ў Польшчы — вы маеце права на БЯСПЛАТНУЮ медыцынскую дапамогу (https://www.petramedica.pl/opieka-medyczna-dla-cudzoziemcow).

Гэта датычыцца не толькі тэрапеўта, але і кансультацый вузкіх спецыялістаў, стаматалогіі, неабходных лекаў і іншых паслуг.

Куды звяртацца для запісу і кансультацый:
☎️ +48 22112 0206
💬 [email protected]

Беражыце сябе! Падзяліцеся гэтым пастом з тымі, каму гэта важна прама зараз. 🙏

21/05/2026

🛡Крок наперад: новае імя для новай сілы

Чатыры гады таму мы абралі імя ў гонар агульнай гісторыі нашых народаў. Чатыры гады мы даказваем — не словам, а справай — хто мы ёсць: падтрымліваем беларускіх ваяроў, што змагаюцца за свабоду Украіны і Еўропы, стаім побач з ветэранамі, калі ім цяжка, трэніруемся, арганізоўваем, будуем жывыя сувязі паміж людзьмі.

Пры ўсім гэтым нам даводзілася зноў і зноў тлумачыць, кім мы не з’яўляемся. Інфармацыйныя атакі, палітычныя спекуляцыі, спробы выкарыстаць наша імя — каму для ўнутранага парадку дня ў Літве, каму для таго, каб разбурыць салідарнасць паміж нашымі народамі.

Мы выстаялі пад ціскам правакацый беларускіх спецслужбаў, недальнабачных палітыкаў-папулістаў. Нас не зламалі. Мы працягваем сваю дзейнасць. Але мы зрабілі высновы. Мы змяняем імя паводле ўласнага рашэння — таму што выраслі.

Сёння мы абвяшчаем новае імя клуба: APORA / Atrama.

Па-беларуску і па-літоўску — адно слова, адзін сэнс: апора. Мы працягнем быць апорай для беларускай дыяспары тут, у Літве. Апорай для нашых добраахвотнікаў. Апорай для сяброў — беларускіх і літоўскіх — якія вераць, што нашы народы мацнейшыя разам.

Мы застаёмся тымі ж людзьмі. З тымі ж каштоўнасцямі. З той жа рашучасцю. Проста цяпер у нас ёсць імя, якое адчыняе дзверы, а не патрабуе тлумачэнняў.

Гэта не крок назад. Гэта рух наперад і развіццё. Калі найважнейшае — гэта рука, працягнутая суседу дзеля супрацы і даверу.

19/05/2026

🕯 Загінуў беларускі добраахвотнік Ціхан «Франц» Клюкач

​9 траўня 2026 года падчас выкананьня баявога заданьня ва Украіне загінуў былы палітвязень Ціхан Клюкач, паведамілі ягоныя пабрацімы.

⚪️🔴⚪️​Гонар і вечная памяць!

18/04/2026

🇱🇹 Літва уводзіць сацыяльныя гарантыі для добраахвотнікаў і валанцёраў

​Сейм прыняў важныя змены ў закон аб медстрахаванні (Sveikatos draudimo įstatymas № I-1343). Цяпер дзяржава будзе аплачваць страхоўку тым, хто выязджаў на фронт ці з валанцёрскай місіяй.

☑️ ​Што гэта мяняе на практыцы?

​➕ Няма даўгоў па PSD. Раней пасля вяртання з фронту людзі атрымлівалі велізарныя рахункі за «прапушчаныя» месяцы.
➕ Страхоўка не знікае. Нават калі вы доўга былі па-за Літвой, вы застаяцеся ў сістэме.
➕ Гарантаваная дапамога. Доступ да шпіталізацыі, аперацый і рэабілітацыі застаецца адкрытым адразу па вяртанні.

🛡​Чаму гэта перамога?

Да гэтага часу валанцёры і добраахвотнікі часта апыналіся ў «шэрай зоне»: паехаў дапамагаць — вярнуўся без правоў на медыцыну і з фінансавай запазычанасцю.

"Маральны абавязак Літвы — дапамагчы людзям, якія ахвяруюць сабой, сваім часам і нават рызыкуюць жыццём, дапамагаючы абаронцам Украіны" - адзначыў былы міністр абароны Літвы Laurynas Kasčiūnas.
____________

🇱🇹Lietuva įveda socialines garantijas savanoriams

​Seimas priėmė svarbius Sveikatos draudimo įstatymo (Nr. I-1343) pakeitimus. Nuo šiol valstybė apmokės draudimą tiems, kurie vyko į frontą arba dalyvavo savanoriškose misijose.

​☑️ Ką tai keičia praktiškai?

➕️ ​Nėra PSD skolų. Anksčiau grįžę iš fronto asmenys gaudavo milžiniškas sąskaitas už „praleistus“ mėnesius.
➕️ ​Draudimas nenutrūksta. Net jei ilgą laiką buvote išvykę iš Lietuvos, išliekate sistemoje.
➕️ ​Garantuota pagalba. Galimybė gauti hospitalizaciją, operacijas ir reabilitaciją išlieka atvira iškart grįžus.

​🛡 Kodėl tai pergalė?

​Iki šiol savanoriai dažnai patekdavo į „pilkąją zoną“: išvyko padėti – grįžo be teisės į medicinos paslaugas ir su finansinėmis skolomis.

​„Ukrainos gynėjams padedantys medikai, slaugytojai, paramedikai aukoja save, savo laiką ar net rizikuoja savo sveikata ar gyvybe. Mūsų valstybės moralinė pareiga padėti tokiems žmonėms“, – pažymėjo buvęs Lietuvos krašto apsaugos ministras Laurynas Kasčiūnas.

07/04/2026

👊 Штурм, зачыстка, кантроль

На відэа — працэс баявога зладжвання і адпрацоўка складаных тактычных элементаў:
● ​Перамяшчэнне ў калонах.
● ​Штурм акопаў у складзе двоек.
● ​Упраўленне FPV-дронамі і каардынацыя групы з вышыні.

Далучыцца да клубу:

06/03/2026

🛡Зрабі свой падатак карысным!

Калі вы працуеце ў Літве і жадаеце падтрымаць клуб «Lićviny», вы можаце накіраваць нам 1,2% свайго падаходнага падатку.

Мэта:
🫂 Працяг дапамогі добраахвотнікам і іх сем'ям;
⚔️ Паляпшэнне матэрыяльнай базы для рэагавання ў крызісны момант.

Як гэта зрабіць?
▪️Зайдзіце ў электронную падатковую сістэму VMI.
■ Абярыце раздзел Prašymai skirti paramą і запоўніце форму.
■ Код арганізацыі VšĮ Litvinai: 306151268.
■ Адсотак: пазначце 1,2%.
■Тэрмін: можна выбраць падтрымку да 2027 года, каб не паўтараць працэдуру штогод.
- пацвердзіце і адпраўце заяўку.

📆 Дэдлайн:
Заяўку трэба падаць да 2 траўня

Гэты крок не патрабуе ад вас дадатковых выдаткаў, але дапамагае захоўваць і развіваць беларускую справу!

📎 Падрабязная пакрокавая інструкцыя ТУТ

06/03/2026

🕯Ва Украіне загінуў беларускі дабраахвотнік

4 сакавіка 2026 года падчас выканання баявой задачы загінуў Васіль "Дзір" Рапіцкі.

​Як дапамагчы:
Пералічыць сродкі можна наўпрост на ўкраінскую картку жонкі загінулага:
​💳 4149 4990 8177 5155
​Атрымальнік: Svitlana Rapitska

​Вечная памяць герою.

————————————

🕯️ Ukrainoje žuvo baltarusių savanoris

​2026 m. kovo 4 d. vykdydamas kovinę užduotį žuvo baltarusių savanoris Vasilis „Dzir“ Rapickis.

​Vasilis Ukrainoje paliko žmoną ir du nepilnamečius vaikus. Šiuo sunkiu metu šeimai labai reikalinga parama.

​Kaip galite padėti:
Lėšas galite pervesti tiesiogiai į žuvusiojo žmonos ukrainietišką kortelę:
💳 4149 4990 8177 5155
Gavėja: Svitlana Rapitska

​Amžina šlovė herojui.

23/02/2026

📣 Kodėl Baltarusijos savanoriai lieka be apsaugos?

​Daugiau nei tūkstantis baltarusių išvyko ginti Ukrainos, tačiau šiandien daugelis jų pateko į teisinę kilpą. Vasilio Veremeičiko istorija — kai jis buvo sulaikytas Vietname ir perduotas Baltarusijos KGB — tapo pavojaus signalu visiems. Tinkamos teisinės apsaugos ES ir Ukrainoje šiandien nėra, nes trūksta vieningo jų statuso pripažinimo mechanizmo.

​➡️ Žiūrėkite naują „DW Baltarusija“ siužetą apie baltarusių karių likimą.

21/02/2026

🌿 21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы!

Сёння выдатны дзень, каб пачаць размову з «Прывітання», павітаць сяброў «Добрай раніцай» ці проста прачытаць верш уголас.

​У гэты дзень узгадаем радкі Уладзіміра Караткевіча з яго "Беларускай песні":

​Дзе мой край?
Там, дзе людзі ніколі ня будуць рабамі,
Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме,
Дзе асілкі-хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі,
А мужчыны, як скалы, - ударыш, і зломіцца меч.

Там зьвіняць неўміручыя песьні на поўныя грудзі,
Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.
Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,
Калі сонца зь зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.

🛡​Віншуем са святам, сябры! Няхай наша мова гучыць моцна і ўпэўнена, як пераможны марш!

Далучыцца да клубу:

❤️‍🩹Дапамагчы клубу

🌐Сайт ⚪️Інстаграм 🔴Фэйсбук ⚪️Тэлеграм LT

Want your business to be the top-listed Gym/sports Facility in Vilnius?

Click here to claim your Sponsored Listing.

Location

Address


Vilnius