05/11/2025
🏟 Запрашаем на матч БКС Пагоні!
У нядзелю нашая каманда згуляе чарговы матч у рамках лігі Klasa B Warszawa (Grupa 3).
Супернік — Jedność
📅 09 Лістапада 2025
🕣 21:30
📍 Marymoncka 42 (boisko B), Варшава
Прыходзьце падтрымаць Пагоню і адчуць сапраўдны беларускі дух на полі ды на трыбунах! ⚽
🤝🏻 Дзякуй за падтрымку каманды:
— фірма, якая займаецца працаўладкаваннем беларусаў у Польшчы ды Эўропе. Фірма таксама дапамагае з неабходнымі дакументамі для працаўладкавання (у тым ліку з візамі).
— беларускі паб, дзе вы можаце адчуць сябе як дома. Найцікавейшы выбар з 12 крафтавых піў. Віно, напоі, шырокі выбар безалкагольнага піва і ўнікальная атмасфера.
30/10/2025
📅 Лістападаўскі расклад матчаў Пагоні
Сябры, наперадзе шчыльны і гарачы месяц для нашай каманды 🔥
Падтрымайце БКС Пагоню на полі — разам гуляем за гонар і свабоду 🤍❤️🤍⚽️
09.11 (нядзеля) 21:30 — Jedność
📍 Marymoncka 42 (поле B)
12.11 (серада) 20:30 — Warszawiak
📍 ul. Sochaczewska 218, 05-850 Kręczki
15.11 (субота) 16:00 — Błyskawica
📍 ul. Sochaczewska 218, 05-850 Kręczki
22.11 (субота) 20:15 — Witolin
📍 Waszyngtona 52/58
23.11 (нядзеля) 18:30 — Grochovia
📍 ul. Sochaczewska 218, 05-850 Kręczki
29.11 (субота) 16:00 — Polonez
📍 ul. Sochaczewska 218, 05-850 Kręczki
‼️ Увага! Расклад можа змяняцца па незалежных ад нас прычынах, бліжэй да матча пераправерце ў нашых сацсетках інфармацыю пра надыходзячы матч! ‼️
❤️🤍❤️ Прыходзьце, падтрымайце нашых хлопцаў — кожны гол і кожны матч важны!
🤝🏻 Дзякуй за падтрымку каманды:
TLbud — фірма, якая займаецца працаўладкаваннем беларусаў у Польшчы ды Эўропе. Фірма таксама дапамагае з неабходнымі дакументамі для працаўладкавання (у тым ліку з візамі).
Beer Station — беларускі паб, дзе вы можаце адчуць сябе як дома. Найцікавейшы выбар з 12 крафтавых піў. Віно, напоі, шырокі выбар безалкагольнага піва і ўнікальная атмасфера.
27/10/2025
Па выніках сустрэчы з лідарам чэмпіянату, камандай Farmacja Tarchomin мы саступілі з мінімальным лікам 0:1.
Змагаліся годна, але трошкі не хапіла.
Дзякуй за тое, што вы з намі!✊🏻
25/10/2025
🏟 Запрашаем на матч БКС Пагоні!
У нядзелю нашая каманда згуляе чарговы матч у рамках лігі Klasa B Warszawa (Grupa 3).
Супернік — Farmacja Tarchomin, на цяперашні момант лідары нашай групы.
📅 26 кастрычнiка 2025
🕣 20:45
📍 Marymoncka 42 (boisko B), Варшава
Прыходзьце падтрымаць Пагоню і адчуць сапраўдны беларускі дух на полі ды на трыбунах! ⚽
🤝🏻 Дзякуй за падтрымку каманды:
TLbud — фірма, якая займаецца працаўладкаваннем беларусаў у Польшчы ды Эўропе. Фірма таксама дапамагае з неабходнымі дакументамі для працаўладкавання (у тым ліку з візамі).
Beer Station — беларускі паб, дзе вы можаце адчуць сябе як дома. Найцікавейшы выбар з 12 крафтавых піў. Віно, напоі, шырокі выбар безалкагольнага піва і ўнікальная атмасфера.
12/10/2025
Зарабляем важны пункт! 🤝
Вынік матчу: BKS Pahonia - Marymont 2:2
Сёння была напружаная і цяжкая гульня супраць моцнага суперніка. Мы паказалі характар, двойчы вялі ў ліку, але, на жаль, не змаглі ўтрымаць перамогу.
Мы здабылі важны пункт у скарбонку і працягваем далей💪
Дзякуй усім, хто прыйшоў падтрымаць нас! Мы чулі кожны ваш голас! 📢
Рыхтуемся да наступных матчаў!
10/10/2025
🔥Запрашаем вас падтрымаць каманду ў наступным туры!
Мы сустракаемся з Марымонтам
⚽ Калі: Нядзеля, 12.10.2025
⏰ Час: 18:30
📍 Дзе: Marymoncka 42 (boisko C)
Ваша падтрымка вельмі важная для нас! ✊🏻✊🏻✊🏻
#Футбол #Варшава #Матч
10/10/2025
Лагатып каманды "Пагоня Варшава" створаны на аснове гістарычнага герба "Пагоня" — сімвала Вялікага Княства Літоўскага і афіцыйнага дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у 1991–1995 гадах. Гэты знак і сёння з’яўляецца сімвалам свабоды і годнасці для беларусаў, якія імкнуцца да дэмакратычных пераменаў і вяртання гістарычнай сімволікі.
Наш лагатып быў распрацаваны прафесійным дызайнерам перад удзелам каманды ў розыгрышы Кубка Польшчы ў 2024 годзе. Мы атрымалі ўсе неабходныя матэрыялы і дакументы, а дызайнер атрымаў ганарар за сваю працу. Асноўнай ідэяй лагатыпу была спасылка на беларускую традыцыю і нацыянальны сімвал, а не запазычанне чужой эмблемы. На жаль, тады мы апынуліся ў часавым цейтноце і не звярнулі ўвагу, што гэты лагатып вельмі нагадвае сімволіку Літоўскай федэрацыі футбола. Мы не мелі намеру пакрыўдзіць літоўскіх заўзятараў футбола, працаўнікоў і кіраўніцтва федэрацыі.
“Пагоня” — гэта больш, чым лагатып або герб. Гэта агульная культурная і гістарычная спадчына, якая аб’ядноўвае нашыя народы. Менавіта таму мы лічым, што гэтая гісторыя павінна быць падставай для дыялогу, а не для непаразуменняў. Нам шкада, што пасля першай перамогі беларускай каманды ў чэмпіянаце Польшчы больш абмяркоўваецца лагатып нашага клуба, а не вынік. З іншага боку, мы разумеем, чаму.
Дзеля кампрамісу і павагі да агульнай часткі гісторыі клуб "Пагоня Варшава" аб’яўляе адкрыты конкурс на стварэнне новага лагатыпу каманды. Мы запрашаем дызайнераў і мастакоў з розных краін прапанаваць свае варыянты, заснаваныя на духу і каштоўнасцях гістарычнай "Пагоні".
Мы глядзім у будучыню з аптымізмам і адкрытасцю. Спадзяёмся, што ў хуткім часе "Пагоня Варшава" (ужо пад новым лагатыпам) і зборная Літоўскай федэрацыі футбола Lietuvos futbolas змогуць правесці таварыскі матч, які стане сімвалам сяброўства і ўзаемнай павагі.
09/10/2025
🎉 Сенсацыйны дэбют! Каманда BKS Pahonia трыумфуе ў сваім першым матчы ў польскай лізе Klasa B!
Гэта не проста гульня, гэта старт нашай новай гісторыі. Кожны гулец выклаўся на ўсе 100%, паказаўшы не толькі майстэрства, але і неверагодную згуртаванасць і волю да перамогі. Мы паказалі характар!
Дзякуй усім, хто верыў, хто падтрымліваў і хто быў з намі! Ваша энергія — наш дадатковы гулец на полі.
Далей — толькі больш!
08/10/2025
🎯ГІСТАРЫЧНА!
"Пагоня" — першая беларуская каманда, якой дазволілі гуляць у польскім чэмпіянаце!
Пасля двух гадоў перамоваў і барацьбы з бюракратыяй — мы ў B-класе 💪
🤍❤️🤍Падтрымай “Пагоню”!
📆 08.10.2025 20:30
🏟️ Бакавы стадыён "Вэмблі"
📍 Waszyngtona 52/58, Warszawa
02/10/2025
Прэм’ера дакументальнага фільма «Тэрарысты Лукашэнкі»
Беларусы ў Польшчы стварылі футбольны клуб «Пагоня Варшава» і хочуць праз яго нагадваць, што Беларусь — гэта не толькі дыктатарская ўлада пад расійскім ботам, але і мноства маладых людзей, якія мелі смеласць пратэставаць і сталі ахвярамі рэпрэсій. Героямі фільма з’яўляюцца тыя, каму ўдалося ўцячы, а таксама тыя, хто ўжо адбыў сваё пакаранне. Іншыя ж адсутнічаюць, бо дагэтуль знаходзяцца ў беларускіх турмах.
Найноўшы кароткаметражны дакументальны фільм Крыштафа Смайка і Давіда Шымчака — двух журналістаў Sport.pl/Gazeta.pl, узнагароджаных у гэтым годзе, — першымі ўбачаць госці, якія прысутнічаюць 7 кастрычніка ў кінатэатры Helios. У рамках прэм’еры запрашаем на цікавую дыскусію пра сітуацыю ў Беларусі і кулісы стварэння фільма.
Чакаем вас 7 кастрычніка а 18:45 у варшаўскім кінатэатры Helios — пачатак паказу а 19:00.
Удзел у мерапрыемстве магчымы толькі для тых, хто паспяхова пройдзе працэс рэгістрацыі.
Інфармуем, што падчас мерапрыемства будуць запісвацца аўдыёвізуальныя матэрыялы і фатаграфіі для рэпартажу на сайце Gazeta.pl і ў нашых сацыяльных сетках. Мы поўнасцю паважаем права на прыватнасць і просім звязацца з намі перад мерапрыемствам у выпадку асаблівых патрэб.
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSf_cigv_0semdGZLtvtvfx_oqMDdeiJasQQOKJrGSYCoSNkSw/viewform